100 год, Вера Васільеўна!

Унікальны калектыў выконвае беларускія духоўныя творы ўжо больш за 15 гадоў. Некаторыя творы з рэпертуару “Бацькаўшчыны” вельмі старадаўнія – напрыклад, малітва “Багародзічна” датуецца 16-17 стст. Для выканання сп. Вера ўзнаўляе ноты старажытных беларускіх твораў. Спяваюць песні і гродзенскіх аўтараў – напрыклад, Яўгена Петрашэвіча. Хор выступаў на сцэнах Польшчы, Украіны, Даніі, Нямеччыны, Францыі і іншых краін.

За гады існавання калектыва змянілася цэлае пакаленне. Сёння хор жыве дзякуючы сп. Веры Васільеўне:

Гэта не проста праца. Гэта пражыванне нейкай часткі свайго жыцця ў блізкім асяродку. Спяваюць людзі, якія сэрцам прывязаныя да харавога гучання, да нацыянальнай культуры, да мовы. І таму нам проста асалода спяваць, асалода дзяліцца добрымі эмоцыямі са сваімі слухачамі.

Віншаванне Веры Васільеўны з нагоды юбілейных урачыстасцяў адбудуцца 25 мая а 19 гадзіне ў памяшканні “ТБШ” па вул. Будзёнага, 48-а.

Здымак Ланы Руднік