РАСТУЦЬ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ НЕ ПА ТЫДНЯХ, А ПА ДНЯХ

|

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Магчымасць паскоранага атрымання дзяржрэгістрацыі, прадастаўленую Дэкрэтам №1, найбольш актыўна выкарысталі ахвотныя стаць індывідуальнымі прадпрымальнікамі жыхары абласнога цэнтра. За дзень 2 лютага у адміністрацыі двух раёнаў Гродна звярнулася 28 чалавек. Як адзначылі ва ўпраўленні юстыцыі аблвыканкама, гэты паказчык суадносіцца з колькасцю людзей, якія раней прыходзілі за рэгістрацыяй на працягу тыдня. Акрамя таго, многія ахвотныя зарэгістраваць свой бізнес у гэты дзень прыйшлі яшчэ раз пракансультавацца, іншыя за ўдакладненнямі па Дэкрэце да спецыялістаў звярталіся па тэлефоне. Пры кансультаванні найчасцей даводзілася нагадваць, што перш чым прынесці дакументы, вызначаныя Дэкрэтам №1 для рэгістрацыі, заснавальнікам неабходна ўзгадніць найменне юрыдычнай асобы. Сашка Верацейчык паводле БЕЛТА