Біржа арганізацыйнага развіцця прапануе свае паслугі гарадзенскім НГА
На прэзентацыі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятываў даведаюцца пра мэты, прынцыпы і кірункі дзенасці праекта, магчымасці, якія прадстаўляе карыстальнікам сайт orgconsulting.by; схему працы на онлайн пляцоўцы, перавагі рэгістрацыі на сайце для некамерцыйных арганізацый і кансультантаў.
Будзе прэзентаваная ваўчарная сістэма Біржы, якая дае фінансавую падтрымку на паслугі кансультантаў і новая форма заяўкі на атрыманне ваўчара.
Ганна Іўчанка, каардынатар праекта:
– Прэзентацыя праекта можа быць цікавай некамерцыйным, грамадскім арганізацыям і ініцыятывам, а таксама спецялістам, якія могуць стаць кансультантамі.
Мэта Біржы – развіццё і ўмацаванне беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў праз выкарыстанне якасных паслуг кансультантаў у сферы арганізацыйнага развіцця.
Унікальнасць праекта ў тым, што за аснову ўзятыя прынцыпы працы класічнай біржы, дзе, з аднаго боку, выступюць Правайдары паслуг (кансультанты), а з другой – Спажыўцы паслуг (некамерцыйныя арганізацыі), з магчымасцю абвяшчэння тэндараў на прадстаўленне паслуг па арганізацыйным развіцці.
Прыцягальнасць Біржы павялічваецца за кошт існавання механізму выдачы ваўчараў, створанага для падтрымкі тых арганізацый, якія не маюць магчымасці самастойна аплаціць паслугі кансультантаў.
Акрамя Гродна прэзентацыі Біржы пройдуць па ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.
Прэзентацыя адбудзецца 31 студзеня ў 15.30 па адрасе: вул.Будзёнага, 48а, офіс 63 (1 паверх).
Каб стаць удзельнікам прэзентацыі Біржы арганізацыйнага развіцця, неабходна даслаць заяўку ў вольнай форме з пазначэннем назвы арганізацыі, кантактных тэлефонаў, электроннага адраса, прозвішча, імя і імя па бацьку ўдзельнікаў на адрас [email protected].
Заяўкі прымаюцца да 16.00 30 студзеня.
З пытаннямі звяртайцеся да каардынатара праекта Ганны Іўчанкі +375 29 331 38 28, [email protected].