Прэзентацыя новых кніг Віктара Саяпіна па гісторыі Гродна

|

Абедзьве кнігі выйшлі ў выдавецтве “ЮрСаПрынт”.

Кнігу  “Гродзенскія касцёлы. Пасляваенная гісторыя. Дакументы і фотаздымкі” чытачы чакаюць з лістапада 2012 года.

Аб’ектам даследвання аўтара сталі каталіцкія храмы. Пасля вызвалення Гродна ад фашыстаў улады правялі інвентарызацыю ўсіх гарадзенскіх каталіцкіх храмаў на прыдатнасць да правядзення набажэнстваў.

 

Гэтым разам сярод іншага публікуюцца ўнікальныя, дагэтуль невядомыя дакументы, знойдзеныя летам 2012 года.

Выхад кнігі затрымаўся на 2 месяцы з-за таго, што друкаваць кнігу вырашылі афсетным спосабам у Мінску. За гэты час кніга крыху змяніла назву.

 

Другая кніга Віктара Саяпіна “Hrono Гродна.  Гісторыя Гродна на старонках газет. 1913 –1941” распавядае пра штодзённае жыццё горада праз прызму матэрыялаў тагачаснай прэсы.

 

Дзеля падрыхтоўкі ўнікальнага выдання Віктар Саяпін працаваў у беларускіх і польскіх архівах, перагледзеў падшыўкі газет, што выдаваліся ў Гродне, Беластоку, Варшаве і  Вільні: «Наше утро», «Голос Гродны», «Беларускае слова», «Echo Grodzieńskie», «Беларускі шлях», «На рубеже»,  «Dziennik Kresowy», «Głos prawdy ziemi Grodzieńskiej», «Зарница», «Dziennik Białostocki», «Nadniemeński Kurjer Polski», «Gazeta Białostocka», «Głos Grodzieński, «Głos Nadniemeński», «Gazeta Grodzieńska», «Nowe życie», «Dziennik Grodzieński», «Słowo», «Свабодная Беларусь» .

 

У 2012 годзе Віктар Саяпін выдаў 7 кніг, прысвечаных гісторыі Гродна, у 2011 – 5, у бліжэйшых планах – яшчэ 5 выданняў.  

Усе кнігі выйшлі ў гродзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт”.

 

Віктар Саяпін:

Больш няма выдаўцоў, якія ўзялі б тэкст у электронным выглядзе, фотаздымкі, надрукавалі за свае грошы, зрабілі прэзентацыі.

Я за сваю працу нічога не атрымліваю, мой ганарар – 5 асобнікаў ад выдання кожнай кнігі. Але важнейшым лічу, каб мае кнігі дайшлі да чытача.

 

Прэзентацыя новых кніг Віктара Саяпіна ў Гродзенскай абласной біліятэцы запланавана на 7 лютага.

Пачатак  у 17 гадзін.