На матч “БАТЭ” – “Фенербахчэ” можа прыехаць каля 500 заўзятараў з Турцыі

“Для ўваходу на матч арганізуюць сем пунктаў пропуску: будуць асобныя для журналістаў, прыезджых заўзятараў, дэлегатаў УЕФА.

 

Мы ўпэўненыя ў тым, што здолеем забяспечыць парадак на належным узроўні. Я не магу сказаць, колькі супрацоўнікаў будзе задзейнічана ў час матчу, адзначу, што мы чакаем каля 500 фанатаў “Фенербахчэ”. Будзем суправаджаць іх пасля прылёту да месцаў пражывання і на саму гульню”, – цытуе Віталя Стасюкевіча “Вячэрні Гродна”.

 

ДАІ папярэджвае, што ў дзень гульні, 14 лютага, стаянкі на прылеглых да стадыёна “Нёман” вуліцах будуць забароненыя.

 

Нагадаем, матч у адказ турэцкі клуб будзе вымушаны правесці без гледачоў. Кантрольна-дысцыплінарная інстанцыя УЕФА пакарала “Фенербахчэ” правядзеннем аднаго матча Лігі Еўропы пры пустых трыбунах з-за паводзінаў заўзятараў у час гульні з “Барусiя Мёнхенгладбах” 6 снежня.

 

“Фенербахчэ” абвінавачваецца ў недастаткова якаснай арганізацыі матчу і непрыстойных паводзінах фанатаў, якія кідалі на поле піратэхніку.

 

Таму турэцкая каманда 21 лютага прыме БАТЭ пры пустых трыбунах. “Фенербахчэ” ў кастрычніку быў пакараны за аналагічныя парушэнні ў матчы супраць маскоўскага “Спартака” 29 жніўня. Таксама клуб аштрафаваны на 40 тысяч еўра.

 

На здымку – фанаты “Фенербахчэ”. Здымак gettyimages.com