Гарадзенцаў запрашаюць да ўдзелу ў Першай у СНД размеркавальнай онлайн канферэнцыі
Усе спікеры будуць працаваць з абсталяванай у Маскве студыі, а ўдзельнікі (больш за 5000 чалавек) будуць знаходзіцца ў дзесятках залаў, у тым ліку ў Мінску.
Удзел у канферэнцыі бясплатны.
У праграме – майстар-класы лепшых экспертаў і трэнераў па тэмах кіравання людзьмі і кампетэнцыях у галіне менеджмента персанала. Метады працы – разбор кейсаў і практыкаванняў, групавыя абмеркаванні, ролевыя гульні, разбор відэафрагментаў, праектыўныя практыкаванні, мазгавыя штурмы, сесія па стварэнні каманды.
З праграмай можна пазнаёміцца па адрасе: http://www.stratoplan.ru/grandconf/program/
Кожны ўдзельнік атрымае працоўны сшытак семінарскіх заняткаў і сертыфікат пра ўдзел у канферэнцыі.
Сярод дакладчыкаў – Максім Дарафееў, менеджэр “Лабараторыі Касперскага”, вядучы блогаcartmendum.livejournal.com; Аляксей Піменаў, вядучы кіраўнік праектаў у R-Style, аўтар блога pimenaus.livejournal.com; Сяргей Дзмітрыеў Scrum-трэнер, сэртыфікаваў больш за 500 скрам-майстроў, суўладальнік буйной коўчынгавай кампаніі agile42; Слава Панкратаў і Аляксандр Арлоў – адна з лепшых трэнерскіх каманд у галіне кіравання і софт скіллз у ІТ, ды іншыя спецыялісты.
Для тых, хто хоча ўдзельнічаць у “СтратапланГрандКанферэнс” у Мінску, неабходна прайсці папярэднюю рэгістрацыю на сайце Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА па адрасе www.belau.info .
Адна з адкрытых пляцовак будзе працаваць і ў Гродне. Дзе яна будзе размяшчацца, арганізатары паведамяць пасля сканчэння рэгістрацыі па адрасе http://www.stratoplan.ru/grandconf/reg
Апошні тэрмін рэгістрацыі – 11 лютага.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у намесніка старшыні РГА “БелАЮ” Віталя Нікановіча, каардынатара праграмы “Інфармацыя і камунікацыя”: тэл. +375 25 961 82 28, эл. пошта [email protected]
Віталь Нікановіч:
–Мы адзіная ў Беларусі грамадская арганізацыя, якая робіць адкрытую пляцоўку для ўдзелу ў канферэнцыі ўсіх ахвотных. Усе астатнія пляцоўкі ствараюцца на базе бізнес-структур і для іх супрацоўнікаў.
Ініцыятарамі “СтратапланГрандКанферэнс” сталі расійскія кампаніі, якія працуюць у ІТ-сферы. Яна будзе вельмі карыснай для ўсіх, хто цікавіцца кіраваннем персаналам на дастаткова высокім узроўні: як студэнтам, якія вучацца па гэтай спецыяльнасці, так і практыкуючым спецыялістам.
Здымак http://www.stratoplan.ru