Дзень сапраўднай зiмы
Зімовае неба – глыбокае i блакiтнае у дзень…

i таямнiчае, лiлова-ружовае на заходзе.

Скрып снегу пад нартамі, дрэвы, якія застыглі ў беласнежных футрах…

А сёння – шэрасць i лужы. I толькi фотаздымкi вяртаюць нас у той дзень – дзень сапраўднай зiмы ў Гродне.

Так і хочацца скаціцца з гэтай горкі!

Дзівоснага колеру аблокі над Каложскім паркам

Кавярня ў парку Жылібера выглядае як казачны домік

Непаўторная Каложская царква прыгожая ў любую пару года
Вольга Анціпава, “Універсітэт Залатога Веку“
Фота аўтара
