Канцэрт Akute ў Гродне ўжо ў гэтую нядзелю (+ вынікі конкурса!)

|

Тым часам, рэдакцыя “Твайго стылю” падвяла сёння вынікі конкурса, у якім разыгрываліся два квіткі на канцэрт магілёўскага гурта. У галасаванні ледзь не здарылася нічыя: ажно тры ўдзельнікі атрымалі аднолькавую колькасць галасоў і толькі меркаванне нашай рэдактаркі навін пераважыла на карысць Кацярыны Баярчук. Віншуем пераможцу! Мы ў хуткім часе звяжамся з ёй, каб патлумачыць, як забраць сваю ўзнагароду.

 

Усіх іншых шчыра запрашаем на канцэрт!

Месца: Эксперыментальная пляцоўка “ОфицероFF” (вул. Ажэшкі, 30 – былы Дом афіцэраў)

Пачатак: 20.00

Квіткі: ад 50 тыс. руб.

Падзея Укантакце

Падзея ў Facebook

align=”middle” alt=”Akute Гродна” >


Здымак з архіва “Твайго стылю”