![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000027998.jpg)
У Гродне МАЗ сутыкнуўся з цягніком
Аварыя здарылася на пачатку першай гадзіны ночы.
Кіроўца грузавіка камунальнага прадпрыемства праігнараваў светлавы і гукавы сігналы на рэгулюемым чыгуначным пераездзе.
Машыніст убачыў машыну прыкладна за 15 метраў і паспрабаваў затармазіць, але сутыкнення пазбегнуць было немагчыма.
Цеплавоз адкінуў грузавік у бок, кіроўца выляцеў з разламанай кабіны.
Ягоны стан ацэньваецца як вельмі цяжкі.
Машыніст не пацярпеў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, перад сутыкненнем пацярпелы кіроўца размаўляў па мабільным тэлефоне.
Паводле http://gaigrodno.by