Гродзенскі Музей гісторыі рэлігіі адзначыць Дзень кошак

|

1 сакавіка ў музеі адчыніцца выстава творчых работ гродзенскіх мастакоў пад назвай, якая гаворыць сама за сябе:  “Для чего нужны коты? Коты нужны для доброты!”.

Жывапіс, скульптуру, графіку, кераміку, вырабы з гліны аб’яднае “каціная” тэма.

 

Наведнікі змогуць набыць мелкую пластыку і магніцікі з партрэтам Персіка – знакамітай музейнай коткі.

 

Персік не першы год жыве і працуе ў Музеі гісторыі рэлігіі.

Яе месца ў фондасховішчы, дзе яна палюе на мышэй, а пакуль сховішча зачыненае, котка дзяжурыць разам з аховай.

 

Арганізатары выставы прадаставілі месца для стэндаў гродзенскай грамадскай арганізацыі “Адданае сэрца”, якая апякуецца, ў тым ліку, бяздомнымі катамі.

Калі валанцёры арганізацыі адгукнуцца, наведнікі выставы змогуць убачыць фотаздымкі котак і катоў, што шукаюць гаспадароў і, магчыма, знойдуць сярод іх сабе сябра.

 

Адкрыццё выставы 1 сакавіка ў 16 гадзін.

 

2 і 3 сакавіка тэму працягне праграма выходнага дня для дзяцей і дарослых.

Хатні лялечны тэатр”Марья Искусница” ў 11 і 13 гадзін прадставіць праграму “Кошка ў гасцях у Шапітошкі”.

Уваходны квіток на выставу і прадстаўленне для дарослых каштуе 20 тысяч рублёў, для дзяцей – 15 тысяч.