Ксяндзы з Гродна прадставяць Беларусь на Чэмпіянаце Еўропы

|

У камандзе 11 святароў-футбалістаў начале з трэнерам:

 

1. Кс. Павел Салабуда

2. Кс. Артур Малафей

3. Кс. Андрэй Лішко

4. Кс. Ян Сарэла

5. Кс. Артур Валчкевіч

6. Кс. Віктар Ханько

7. Кс. Ян Рушніцкі

8. А. Валерый Шэйгерэвіч

9. Кс. Дзяніс Шмыгін

10. Кс. Дзмітрый Несцер

11. Кс. Ян Раманоўскі

12. Яўген Сакалоўскі – трэнер

 

Гэтая каманда перамагла ў беларускім турніры, што ладзіўся ў Лідзе ў лістападзе мінулага года.

 

Ксёндз Павел Салабуда:

Кожны раз, калі мы бачым вынікі жараб’ёўкі каманд, мы здзіўляемся, бо наша каманда павінна гуляць з лідэрам Чэмпіянату, а таксама, яна абавязкова знаходзіцца ў той самай групе, дзе і гаспадары.

Напрыклад, у нашай групе ў гэтым годзе знаходзяцца партугальцы, якія ў мінулым годзе сталі чэмпіёнамі, і гаспадары Чэмпіянату – ксяндзы са Славеніі, за якіх, бясспрэчна, балець будзе ўвесь стадыён і якія на месцы будуць добра падрыхтаваныя, маючы ў распараджэнні ўсіх сваіх ксяндзоў.

… Калі ў мінулых гадах былі толькі дзве групы і можна было пасля аднаго ці двух выйграных матчаў заваяваць нават 5 – 6 агульнае месца, то ў гэтым годзе ажно чатыры групы, і адзін прайграны матч апускае каманду ніжэй 7 месца. Напэўна, у гэтым годзе нам будзе цяжка, як ніколі, але мы не паддамося.

Гэта цудоўнае сведчанне святароў, якія праз спорт паказваюць сучаснай моладзі Бога”.

 

Чэмпіянат пройдзе з 25 лютага да 1 сакавіка.

Удзел у ім возьмуць каманды з 13 краін.

 

Беларускія святары ўдзельнічаюць у турніры трэці раз. У 2011 годзе беларуская каманда заняла апошняе месца, у мінулым – ужо дзевятае.

 

Паводле http://grodnensis.by