“Агульны рэфрэн мерапрыемства – дзеці былі ў захапленні!”

| Без катэгорыі

Акрамя 18 дзяцей, у гульню ўключыліся валанцёры і выхавацелі. Галоўны вынік, якога ўдалося дасягнуць, гэта навучыць дзяцей працаваць і дасягаць сваіх мэтаў у камандзе: яны вучыліся знаходзіць агульную мову, дамаўляліся адзін з адным, выпрацоўвалі агульную стратэгію гульні і г.д. Важным складнікам стаў і спаборніцкі момант.

Дзмітрый Герасюк, валанцёр ініцыятывы “Ружовы слон”:

 

“Калі задаеш дзецям пытанне, што вам спадабалася, усе пагалоўна адказваюць УСЁ, калі яшчэ пойдзем? На другое пытанне “А што канкрэтна спадабалася?” зноў адказ УСЁ. А што не спадабалася? НІЧОГА”.

Ганна, валанцёрка ініцыятывы “Ружовы слон”:

 

“Агульны рэфрэн мерапрыемствы – “дзеці былі ў захапленні!”. Трапятанне і першая скаванасць вельмі хутка змяніліся рызыкай, хуткасцю і агульнай весялосцю. Дзеці ўцягнуліся маментальна і час гульні праляцеў імкліва як куля!

 

Самае цікавае было потым. Па выніках гульні кожнаму ўдзельніку выдалі раздрукоўку з персанальнымі і агульнымі поспехамі. Дарога назад прайшла вельмі згуртавана, у гуле абмяркавання вынікаў. Адзінае пытанне, якое хвалявала дзетак па дарозе дадому: што можна зрабіць такога добрага і карыснага, каб іх зноў запрасілі”.

У перапынках паміж каманднымі гульнямі дзеці бавілі час на ігравых аўтаматах.

 

Дзмітрый Герасюк:

 

“Асобны дзякуй трэба сказаць уладальнікам атракцыёнаў, якія адначасова выступілі і суарганізатарамі мерапрыемства. Вельмі цёпла нас сустрэлі, гэтага нельга было не заўважыць. Ішлі на саступкі дзяцей, радаваліся, прычым радасць была вельмі шчырая і адкрытая, яны адчувалі і разумелі рэальную карысць таго, што яны робяць”.

У бліжэйшых планах ініцыятывы правядзенне гульні на экалагічную тэматыку, прысвечанай міжнароднай акцыі “Гадзіна Зямлі” і экалагічнаму ладу жыцця.