13 з 17 раёнаў Гродзенскай вобласці – стратныя
Міністэрства вызначыла спіс чаканых дэмаграфічных праблем на бліжэйшыя 20 гадоў і іх наступстваў.
Сярод іх – скарачэнне працоўнага патэнцыяла краіны больш чым на 870 тысяч чалавек і старэнне насельніцтва.
Да 2032 года сельская мясцовасць згубіць пятую частку насельніцтва – 472 тысячы чалавек. Гродзенская і Віцебская вобласці згубяць найбольш – больш за 40% агульных стратаў вясковага насельніцтва Беларусі.
Паводле даклада міністэрства, вынікам нязменнай структура эканомікі рэгіёнаў стала тое, што эканамічнае надвор’е робіць вузкае кола прадпрыемстваў, якія функцыянуюць яшчэ з часоў СССР і фармуюць больш за 50% вытворчасці рэгіёна.
Далейшага развіцця патэнцыялу абласцей практычна няма.
У Гродзенскай вобласці адстаюць 13 з 17 (76,5%) раёнаў, у Магілёўскай 15 з 21 (71,4%), у Брэсцкай 10 з 16 (62,5%), у Віцебскай 13 з 21 (61,9%), у Гомельскай 14 з 21 (66,7%), у Мінскай 14 з 22 (63,6%).