У 2012 годзе беларусы 3,3 мільёны разоў выязджалі ў Польшчу

Агулам лічба выездаў беларусаў за мяжу склала ў мінулым годзе 8,4 мільёны разоў, гэта на 11,7% больш чым у 2011. Выезды ў Польшчу склалі 39% ад агулу, у Літву – 15% (1,3 млн паездак). Неабходна зазначыць, што ў статыстыцы не ўлічваюцца выезды ў Расію, бо з ёй у Беларусі, фактычна, няма мяжы.

 

У Беларусі “блізкім замежжам” лічацца выключна краіны СНД, таму Польшча і Літва, хоць і мяжуюць з намі, у катэгорыю блізкіх не трапляюць.

 

Нагадаем, што ў мінулым месяцы польская мытная служба распаўсюдзіла інфармацыю, паводле якой беларусы вывезлі з Польшчы тавараў амаль на 200 млн еўра.

 

Здымак Agnieszka Sadowska / Agencja Gazeta