![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000002270.jpg)
Ці паболее маршрутак?
Конкурс, заяўкі на які збіраліся на працягу некалькіх месяцаў, распачнецца ў залі пасяджэнняў гарвыканкама ў 14.10. Да ўдзелу дапускаюцца толькі кіроўцы, якія маюць мікрааўтобус.
Будзе вырашацца лёс 16 гродзенскіх маршрутаў, на якіх не хапае 41 маршрутнага таксі.
Ажно па пяць машын патрабуецца на маршруты 5Т (Дзевятўка – рэчавы рынак (п.Паўднёвы) і 19Т (Чыгуначны вакзал- рэчавы рынак). Аднак самым неукамплектаваным маршрутам застаецца 7Т (Будаўнічы ліцэй – вул.Ліможа), на якім не хапае 6 машын.