ФК “Нёман”: агляд навін міжсезоння

|

Пра зборы

 

Зусім нядаўна гарадзенскі “Нёман” вярнуўся на родную зямлю. Снег і мінусавая тэмпература (тады яшчэ) замянілі вясновую Турцыю. За час свайго збору ў Турцыі, які доўжыўся 12 дзён, каманда правяла тры спарынгі.

У першым спарынгу каманда Сяргея Саладоўнікава не пакінула шанцаў ерэванскаму “Улісу”, разграміўшы іх з лікам 7:0. Галамі ў матчы адзначыліся: Е.Савасцьянаў (3, ўдар з-за межаў штрафной), 2:0 – I.Дзенiсевiч (15, пас – А.Лясюк), 3:0 – П.Савiцкi (39, пас – М.Вiтус), 4: 0 – А.Бомбель (51, пас – I. Дзенiсевiч), 5:0 – С.Левiцкi (56, пас – С.Нiкiлас), 6:0 – В.Гаспадар (63, ўдар з-за межаў штрафной), 7:0 – Е. Савасцьянаў (65, ўдар з-за межаў штрафной).

 

Даведка: Ерэванскі “Уліс” – адзін з лідараў армянскага футболу апошніх год. У 2009 і 2010 гадах клуб стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Арменіі, а ў сезоне 2011 года заваяваў залатыя ўзнагароды першынства. У гэтым сезоне, які праходзіць ужо па сістэме восень-вясна, каманда пасля 34 тураў займае 6-е месца. Удзельнік Лігі Чэмпіёнаў года 2012/13 (двойчы прайграла ціраспальскаму “Шэрыфу” з аднолькавым лікам 0:1).

 

Наступным супернікам “Нёмана” стала ўкраінская каманда з Луцка – “Валынь”. Гарадзенцы прайгралі з лікам 2:1 (адзіны гол у вароты “Валыні” забіў Іван Дзенісевіч).

 

Даведка: “Валынь” гуляе ў першым дывізіёне Украіны ўжо 13 cезон. Лепшым вынікам з’яўляецца 6-е месца ў чэмпіянаце 2002/03 года. У сезоне 2012/13 пасля 18 тураў Луцк ідзе ва ўкраінскай Прэм’ер-Лізе сёмым. Клуб тройчы ў гісторыі даходзіў да паўфіналу Кубка Украіны, а сёння ў руля каманды вядомы на прасторах СССР былы футбаліст Анатоль Дзям’яненка.

 

Трэцім і апошнім на гэтым турэцкім зборы супернікам “Нёмана” стала каманда з Тулы – “Арсенал” (Расія/D3). У гэтым матчы гарадзенцы апынуліся мацней. Каманда з Тулы прапусціла два мячы. У “Нёмане” вызначыліся: А.Лясюк (20), 0:2 – П.Савiцкi (45).

Даведка: На дадзены момант “Арсенал” ідзе першым у зоне “Цэнтр” другога дывізіёна (D3) і прэтэндуе на выхад рангам вышэй. Галоўным трэнерам каманды з’яўляецца вядомы Дзмітрый Аленічаў.

 

Тым часам, пакуль асноўная каманда знаходзілася ў Турцыі, дублюючы склад “Нёмана” прыняў удзел у традыцыйным Кубку Палесся. Каманда Дзмітрыя Траско заняла 6 месца.

 

20.02.2013 Волна-Пiнск – “Нёман” – 1:1
21.02.2013 “Нёман” – “Слуцк” – 0:1
22.02.2013 “Нёман” – “Днепр” – 1:1
23.02.2013 Славiя-Мазыр – “Нёман” – 2:0 (здымак з матча ніжэй)

Варта адзначыць, што каманда “Нёман-2” выглядала годна ў адным шэрагу з камандамі з Першай і Вышэйшай ліг. Гэта пацвердзіў трэнер дубля.

 

На наступны збор у Турцыю “Нёман” адправіцца заўтра, 6 сакавіка.

 

Трансферы

 

Стала вядома, што Аляксандр Сямёнаў, Дзмітрый Кавалёнак і Ігар Крывабок пакідаюць шэрагі футбольнага клуба “Нёман”. Футбалісты нават не прымалі ўдзел у выязных зборах каманды ў Турцыі і Польшчы. У мінулым сезоне Сямёнаў правёў за “Нёман” толькі шэсць матчаў. Крывабок згулял 24 матчы, забіў шэсць галоў i зрабіў адну перадачу. Кавалёнак выходзіў на поле ў 23 сустрэчах, у якіх адзначыўся трыма дакладнымі ўдарамі.

 

Гэтак жа магчымы пераход Сяргея Чэрнiка ў шэрагі ФК “Растоў”. Зараз Чэрнік вярнуўся ў “Нёман”. Кіраўніцтва данскога клуба гатова разгледзець пытанне аб заключэнні кантракта з беларусам летам – па заканчэнні сезона ў Расіі, паведамляе “Прессбол”.

 

Прыйшлі

 

Кантракт з клубам падпісаў бразільскі форвард Нікалас Сеалін. Нагадаем, бразілец ужо раней гуляў у чэмпіянаце Беларусі (67 гульняў, 18 галоў). Акрамя “Нёмана”, за які Нікалас ў 2009 годзе правёў 11 матчаў і забіў 1 гол, Нікалас выступаў за мінскі МТЗ-РІПА. Усе наступныя гады Сеалін правёў у Чэмпіянаце Венгрыі.

 

Кантракт з “Нёманам” заключыў латвійскі паўабаронца Вадзім Гаспадар, вядомы беларускім заўзятарам па выступах за ФК “Віцебск”. Падпісаныя таксама Дзмітрый Алісейка (Дынама Мн) і Іван Садоўнічы (Віцебск Д2), які знаходзіліся ў “Нёмане” на праглядзе.

 

Гэтаксама на праглядзе ў “Нёмане” знаходзяцца:

Дзмітрый Рэкіш

Томаш Новак

Марус Рапалiс (Жальгірыс, Літва Д1)

Арцём Скітаў (Віцебск, Д2)

Ігар Хамляк (Граніт Д2)


Фанрух

 

Фан-клуб каманды таксама рыхтуецца да новага сезону. Зусім нядаўна нашы “алені” (хлопцы на здымку ніжэй) выступалі на турніры арганізаваным фанатамі ФК “Мінск”. І прывезьлі адтуль другое месца, з чым мы іх віншуем.

Кіраўніцтва ФК “Нёман” зрабіла для фанатаў добры падарунак. На стадыёне ўсталёўваецца вышка на якой будзе стаяць бубнач і завадатар.

 

Аб новым сезоне

 

Вядомы ўжо каляндар на новы сезон. Першым супернікам нашай каманды чарговы раз становіцца мазырская “Славія”, матч пройдзе 31 сакавіка, на гарадзенскім стадыёне. Больш падрабязна аб раскладзе матчаў, можаце паглядзець тут.

 

Яшчэ адна навіна якая не можа нас не радаваць. Беларуская федэрацыя футбола вырашыла пайсці па шляху літоўскіх калег і трансляваць матчы чэмпіянату краіны праз інтэрнэт. Нагадаем ФК “Нёман” ужо транслюе свае матчы з лета 2011 года, гэта першы клуб у рэспубліцы, які гэтым заняўся.

 

Вядома, відэазапіс няякасны, але ёсць да чаго імкнуцца. БФФ абяцала ўсім клубам Вышэйшай Лігі вылучыць камеры і ноўтбукі для анлайн-трансляцый.

Таксама ў гарадзенскай каманды з’явіўся Твітэр. Усе свежыя навіны аб камандзе можна прачытаць тут: http://twitter.com/fcneman

 

Здымкі fcneman.by, vk.com/fcneman і з прыватных старонак фанатаў Нёмана