Новы год – з новымі дзвярыма!
Нягледзячы на пратэсты з боку гісторыкаў ды Таварыства Аховы Помнікаў, гарадзкія ўлады працягваюць заплюшчваць вочы на “беспредел” адносна нашай культурнай спадчыны.
Апошні выпадак патрапіў не толькі на першыя поласы рэгіянальных выданняў, але нават у рэспубліканскія: працоўныя сапсавалі фасад былога дамініканскага кляштара, пасля гімназіі, вырубленымі пластыкавымі дзвярыма…

Было (вышэй) і стала (ніжэй)

Што мы можам убачыць у горадзе ўжо заўтра?..
“ТС” прапануе ўсяго пару варыянтаў-падказак для Упраўлення архітэктуры, якое і дае дазвол на падобныя “працы”.

Лямус пры Брыгідскім кляштары, XVII ст.

Дом урача Тальгейма, пач. ХХ ст.

Ваданапорныя вежы Кася і Бася, канец ХІХ ст.

Брыгідскі касцёл і кляштар, XVII ст.

Катэдральная базыліка св. Францішка Ксаверыя, XVIII ст.

Танк, сярэдзіна ХХ ст.
Працяг будзе! Пішыце ў каментарах, у якіх будынках Гродна вы хацелі б пабачыць новыя прыгожыя пластыкавыя дзверы!
Фотамантаж – “Гарадзенка” і Аляксей Табяшэўскі
