![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000028899.jpg)
Літва адновіць участак чыгункі ад Парэчча да Друскенікаў
“Мы сёння разглядаем праекты, лёсавызначальныя як для Гродна, так і для Літвы.
Літоўскі бок пачаў працы па аднаўленні ўчастка пуці ад Парэчча да Друскенікаў,” – распавёў Уладзімір Дражын.
Пра канкрэтныя тэрміны гаворка пакуль не вядзецца.
Пакуль з Гродна ў Літву трапіць можна толькі аўтамабільным транспартам.
Былая скразная лінія Гродна – Вільня спыніла сваё існаванне ў 2001 годзе.
Пасля распаду Савецкага Саюзу, увядзення візавага рэжыму і спынення чгыначнага руху паміж Літвой і Беларуссю, з літоўскага боку мяжы непатрэбную ветку ўвогуле разабралі.
З беларускага боку чыгунка сканчаецца ва Узберажы, куды па адзінай калейцы летам ходзіць цягнік для дачнікаў.
Здымак Паўла Галаўко з http://victogan.livejournal.com