Сіноптыкі папярэджваюць гродзенцаў пра небяспечнае надвор’е 15 сакавіка

|

У Гродне надвор’е, паводле прагнозаў “Гроднааблгідрамету” будзе лепшым, чым у вобласці.

У бліжэйшую ноч пакуль без ападкаў, воблачна з праясненнямі.

Днём у пятніцу снег і слабая завіруха, вецер паўночны 7-12 м/с, раніцай і днём парывы ветру да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы -8…-10ºС, днём -3…-5ºС.

 

Па паўднёвым усходзе Гарадзеншчыны снег і завірухі пачнуцца ўжо з ночы, днём асабліва моцны снег і снежныя заночы на дарогах абяцаюць па ўсходзе Гродзенскай вобласці.

Тут вецер узмацніцца да 21-24 м/с.

Таму кіроўцаў просяць без асаблівай патрэбы не выпраўляцца ў дарогу.

 

У суботу-нядзелю будзе воблачна з праясненнямі.

У параўнанні з папярэднім прагнозам, цяпер сіноптыкі абяцаюць цяплейшае надвор’е.

 

16 сакавіка ўначы месцамі кароткачасовы снег, днём пераважна без ападкаў.

Вецер паўночны, паўночна-заходні 7-12 м/с, уначы месцамі парывы да 15-18 м/с, тэмпература паветра -9…-14°С уначы і -2…-7°С – днём.

 

17 сакавіка – без істотных ападкаў, на асобных участках дарогі галалёдзіца, вецер паўночна-заходні 4-9 м/с.

Уначы -9…-14°С, пры праясненнях да -18°С, днём -1…-6.

 

У апошнія дні тэмпература паветра на Гарадзеншчыне прцягвае заставацца на 4-5 градусаў ніжэйшай за шматгадовыя паказчыкі.

 

Вышыня снежнага покрыва імкліва павялічваецца.

Па захадзе вобласці яна складае 13-21 см, па ўсходзе дасягае ўжо 25-40 см і больш чым у 2 разы перавышае звычайную ў гэты перыяд.

Сёння апоўдні ў Гродне было -8,0º С, а найніжэйшая за пасляваенныя гады тэмпература ў рэгіёне (13ºС)  фіксавалася ў 1987 годзе.

 

Здымак http://tomsk.ria.ru