Стыхія закранула таксама і гарадзенцаў
У пастку патрапілі многія жыхары Гарадзеншчыны, якія апынуліся ў гэты дзень у дарозе. Ужо па абедзе амаль паралізаваны быў рух у Мінску і на выяздзе са сталіцы.
На самой Гарадзеншчыне стыхія моцна захапіла паўднёвыя і паўночныя раёны.
Аўтару гэтых радкоў давялося ехаць рэйсавым аўтобусам Салігорск-Гродна да Баранавічаў.

Калі да Ваўкавыска дарога была больш-менш добрая, то адразу пасля вязду з горада ў бок Зельвы і Слоніма бачнасць знізілася да некалькіх метраў.

Ваколіцы аўтавакзала ў Зельве

Чыгуначны вакзал у Слоніме

Сумёты на аўтобусным прыпынку ў Смаргоні
Паабапал дарогі ўсё часцей можна было ўбачыць аўтамабілі, якія з’ехалі ў кювет альбо сутыкнуліся.
Сіноптыкі прагназуюць, што завіруха будзе бушаваць усё ноч і заўтра да абеду.
Аператыўную інфармацыю аб сітуацыі на некаторых асноўных дарогах вобласці можна атрымаць тут.
Фота аўтара і Алы Страшынскай
