Вялікі футбол у Гродне: фінал турніра заўзятараў

|

Ужо ў гэтую нядзелю Кубак другога гарадскога турніра сярод фанатаў замежных клубаў аспрэчаць “Il Bisonte Grodno” (фанаты Мілана, на здымку ніжэй) i “Grodno Reds” (фанаты Манчэстара).

Нагадаем, што мінулагоднім чэмпіёнам стала каманда “Grodno Reds” (на здымку вышэй).

 

Каманды старанна рыхтуюцца да фінальнай сустрэчы, а заўзятары ўжо прасуюць свае майкі і шалікі, чакаючы з нецярпеннем матчу.

 

Арганізатараў рыхтуюцца да цырымоніі ўзнагароджання. Кубак і каштоўныя прызы ўжо чакаюць сваіх уладальнікаў.