Тэатр ценяў у “Гадзіну Зямлі”
У гэтым годзе “Гадзіна Зямлі” пройдзе з 20.30 да 21.30 23 сакавіка.
Напярэдадні акцыі, таварыства “Зялёная Сетка” абвясціла конкурс відэаролікаў “Гадзіна Ценяў”.
Ідэя належыць удзельніцы ініцыятыўнай групы “Зялёны Гродна” Юліі Калядзе:
–Хацелася, каб тыя, хто адгукнецца на наш заклік далучыцца да “Гадзіны Зымлі”, маглі гэты час не проста прасядзець на канапе, а зрабіць нешта цікавае.
Па мінулагодніх водгуках, ведаем, што не ва ўсіх хапае фантазіі нешта прыдумаць, проста размаўляць – сумна, ісці гуляць – халодна. Таму думалі, што можам прапанаваць, каб час прайшоў весела, цікава і карысна.
Вырашылі, што можна зрабіць цэлае прадстаўленне – тэатр ценяў.
Для гэтага дастаткова адной свечкі. Гэта можна зрабіць і бацькам з дзецьмі, і ў кампаніі любога ўзросту.
Спачатку хацелі правесці конкурс толькі ў Гродне, але нашыя сябры з іншых гарадоў таксама захацелі далучыцца, таму абвясцілі конкурс на ўсю Беларусь.
Каб стаць удзельнікам конкурса, дастаткова вывесіць вашую гісторыю, знятую на відэа,
на сцяне старонкі конкурса “Тэатр Ценяў” у Facebook альбо Вконтакте.
Распавядзіце з дапамогай тэатру ценяў гісторыю на тэму жыцця жывёл, захавання прыроды і экалагічнага ладу жыцця.
Відэа можа быць запампаванае з 21.30 23 сакавіка да 24.00 31 сакавіка.
Суправадзіце яго кароткай гісторыяй пра тое, як яно здымалася (3-10 сказаў).
Працяг відэа – не больш за 5 хвілін.
Здымаць можна з дапамогай тэлефона, аматарска відэакамеры, рабіць стоп-моушн відэа.
Тэатр ценяў можна стварыць з дапамогай рук, дзіцячых цацак, паперы, прэс-папье, выкарыстаных бутэлек і г.д.
Юля Каляда:
-Мы ў дзяцінстве часта забаўляліся такім чынам, хацелася б, каб ужо дарослыя людзі навучылі гэтаму сваіх дзяцей.
Каб выхаваныя на сучасных тэхналогіях, яны ўбачылі, што можна прыдумаць цэлы свет без інтэрнэту, кампутара, тэлевізара, патрэбная толькі фантазія.
Пераможцы будуць вызначаныя ў 3 намінацыях:
– Лепшае відэа па версіі карыстальнікаў сацыяльных сетак (вызначаецца па колькасці лайкаў)
– Лепшае відэа па версіі таварыства “Зялёная Сетка” (арганізатар конкурса)
– Лепшае відэа па версіі супольнасці Кінаклуб.орг.
Конкурс ладзіцца пра падтрымцы руху Kiinaklub.org і открытого культурного пространства ДК «La мора».
З пытаннямі звяртайцеся да Уладзіміра Сташкевіча: [email protected], +375 29 261-23-90