Беларусь для немцаў: аўтар даведніка па Беларусі расказвае пра асаблівасці мясцовага турызму

У лістападзе ў нямецкім выдавецтве Trescher выйшла кніга беларускай журналісткі Марыны Рахлей і нямецкага беларусіста Андрэ Бёма – турыстычны даведнік па нашай краіне. Кнігу прэзентавалі ў Германіі 10 снежня. З гэтай нагоды Андрэ расказаў “Твайму стылю”, што можа прывабіць немца ў Беларусі.

Выяздная рэгістрацыя, фотазоны і ворк-шопы: гарадзенскія фатографы – пра апошнія тэндэнцыі ў вясельным фота

У распал вясельнага сезону “Твой стыль” апытаў найбольш вядомых вясельных фатографаў з Гродна і даведаўся, якія фатаграфіі можна лічыць моднымі, наколькі  маладзёны прыслухоўваюцца да фатографа і якія самыя незвычайныя вяселлі ім даводзілася здымаць. 

Хард&хэві і блюз-трэш з беларускім каларытам: другі канцэрт з цыклу “Кропка(By)Фэст” прайшоў у Гродне

Аматараў беларускамоўнай музыкі 26 ліпеня сабраў гарадзенскі бар “City”. На ім выступілі гурты “Социум”  і “ИГО” з Гродна, а таксама ВіскіДжэм з Менску.

“Працуй, студэнт!”: як знайсці работу на лета

Пакуль адны студэнты грэюць пуза на Нёмане ці плюскаюцца ў моры, іншыя сціскаць волю ў кулак і шукаюць падпрацоўку на лета. “Твой стыль” ведае, якую працу студэнтам прапаноўвае горад , замежжа і інтэрнэт.

У Гродне адкрылася новая кнігарня

Крама месціцца на вуліцы Горкага і называецца “Эліт Прэс”. Працаваць пачала ў ліпені. Прадаўцы абяцаюць, што з часам тут з’явіцца больш беларускамоўнай літаратуры і сувеніры з нацыянальнымі сімваламі. А пакуль упор ідзе на фантыстыку, класіку і графічныя гісторыі. 

Гродна ў Instagram: 17-23 ліпеня

Чарговая порцыя гарадзенскіх вулачак ад “Твайго стылю”!

“Мы пачынаем працу”: каардынатары ініцыятыўных груп – пра канкурэнтаў, свае перспектывы і выбары 2015

20 ліпеня скончылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп магчымых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча, Віктара Церэшчанка,  Таццяны Караткевіч, Жаны Раманоўскай, Мікалая Улаховіча і Анатоля Лябедзькі. “Твой стыль” паразмаўляў з каардынатарамі ініцыятыўных груп, якія створаны ў Гродна.

Беларускія гісторыкі стварылі ўласную “Гільдыю”

“Гільдыю беларускіх гісторыкаў” стварылі з мэтай дапамагчы навукоўцам рэалізавацца.  Да арганізацыі далучыліся як  гісторыкі, што страцілі працу праз дзяржаву, так  і тыя, хто працуе ў дзяржаўных установах. У Раду ўвайшлі мінчукі і прадстаўнікі абласцей. 

Гродзенскі драмтэатр рыхтуе новую прэм’еру

Лірычную камедыю паставілі па п’есе Айвана Менчэла “Девичник над вечным покоем”. Прэм’ера пастаноўкі адбудзецца 18 ліпеня. Напярэданні, 15 ліпеня, прадстаўнікі драмтэатру сустрэліся з журналістамі, каб расказаць пра п’есу. 

Андрэй Хадановіч у “Краме Ц”: “Нататкі таткі” і песні для дарослых

Беларускі паэт і перакладчык завітаў у Гродна, каб прэзентаваць сваю кнігу “Нататкі таткі” і прачытаць выбраныя вершы. Прэзентацыя прайшла 15 ліпеня ва ўтульных сценах “Крамы Ц”.