Лялькі Галіны Дмітрук: аўтарскае бачанне, а не прапаганда анарэксіі
У галерэі “У Майстра” 17 красавіка адкрылася выстава інтэр’ернай лялькі мінскай мастачкі Галіны Дмітрук пад назвай “Lux interior”. На плакаце выставы ў бачным месцы – пазнака “18+”.
У галерэі “У Майстра” 17 красавіка адкрылася выстава інтэр’ернай лялькі мінскай мастачкі Галіны Дмітрук пад назвай “Lux interior”. На плакаце выставы ў бачным месцы – пазнака “18+”.
У канцы сакавіка гарадзенскія школы пачалі спешна агароджваць з мэтай павысіць бяспеку школьнікаў. Аднак, у некаторых месцах рабочыя даволі крэатыўна падыйшлі да сваёй працы. Каля школы №22 прабурылі дзіркі пад слупкі акурат пасярод бегавой дарожкі стадыёна.
Сёння ў парку Жылібера прайшоў апошні дзень “Кубка Гродна” па спартовым арыентаванні. Удзел узялі каманды з Беларусі і з краін-суседак. Свае здольнасці арыентавацца па мапе ў гарадзкім асяроддзі маладзёны выпрабоўвалі ў чатырохкутніку вуліц Ажэшкі-Дзяржынскага-17 верасня-Ціміразева.
Працы вядомага скульптара з Магілёва Андрэя Вераб’ёва можна пабачыць у галерэі “Крыга”. Адкрыццё выставы адбылося ўчора, 5 красавіка.
Пакуль Гродна патанае ў агідным мокрым снезе, рэдакцыя “Твайго стылю” ўзгадвае прыгожыя і сонечныя дзянькі сакавіка, якія засталіся з намі на фотакартках Яна Лялевіча.
У Гродна разам са снегам з захаду прыйшлі акупацыйныя войскі з усходу? Наш горад трапіў пад расійскую адміністрацыю? На шчасце, не. Проста сёння афіцыёз адзначае дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
Незвычайную рэкламную акцыю арганізавала адна з абутковых крам, размешчаная ў цэнтры Гродна. У акцыі пад назвай “Гуканне вясны” выкарыстаная беларуская мова, а кансультанты апынуліся перад пакупнікамі ў стылізаваных народных строях.
На галоўнай плошчы горада 29 сакавіка разгарнуўся перадвелікодны кірмаш. Сваю прадукцыю прадставілі прадпрыемствы горада і вобласці.
Выстава жывапісу маладой гарадзенскай мастачкі Сняжаны Віцецкай адкрылася 21 сакавіка ў галерэі “Тызенгаўз”.
Чарговыя старыя дзверы выкінутыя на сметнік. У адным з падворкаў па вул. К.Маркса ляжыць кінутая дзвярная скрыня з эпохі мадэрну. Напэўна, яна знаходзілася на лесвічнай пляцоўцы аднаго з пабліжніх будынкаў.