У Гродне адкрылі экалагічную дарогу, якая злучае Беларусь і Літву
Тры новыя турыстычныя веламаршруты адкрылі ў Гродне 3 кастрычніка. Яны былі распрацаваны і ўладкаваны у межах транспамежнага праекта “Экалагічны транспарт, які аб’ядноўвае суседзей” у межах праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Латвія-Літва-Беларусь”. У афіцыйным адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі як абласнога, так і рэспубліканскага ўпраўлення спорту і турызму, а таксама госці з Друскінінкая.