Ведай сваiх! Частка VI: Футбол у час акупацыі
“Твой стыль” працягвае серыю артыкулаў пра гісторыю гарадзенскага футбола. Мы дайшлі да 39-га і 40-ых гадоў. Час, калі нашы землі пераходзілі з рук у рукі. Спачатку “саветы”, пасля нацысты, зноў “саветы”. Менавіта ў гэты час з 1939 да 1945 года спорт у нашым рэгіёне быў у заняпадзе. Ён не знік, але і не развіваўся належным чынам.