На працы, у невядомай кампаніі або ў царкве. Як збіраюцца сустрэць Новы год вядомыя гарадзенцы

Хтосьці збіраецца сустрэць Новы год на працы, бо лічыць, што адзначаць свята дома гэта самае жудаснае, што можа быць. Хтосьці не змяняе сваім традыцыям і сустрэне Новы год у невядомай раней кампаніі. А для кагосьці гэта цалкам сямейнае свята, дзе збіраюцца ўсе сваякі.

“Мова” гатова – можна купляць і гуляць

Настольная гульня “Мова”, сумесны праект аўтараў “Паўстанцаў” і курсаў “Мова нанова”, ужо надрукавана і 30 снежня паступіла ў крамы. Паводле аўтараў, яна мае шанец стаць вельмі запатрабаванай для беларусаў, бо дазваляе ў працэсе гульні пачаць размаўляць па-беларуску і ўдасканаліць моўныя навыкі. Пра папулярнасць новай гульні сведчыць і дастатковая колькасць ахвотных, што падтрымалі праект рублём: грошы на выданне гульні збіралі талакой.

Снег і дождж ім не перашкода: гарадзенскія вулічныя музыкі не плануюць сыходзіць на зімоўку

Вулічныя музыкі, што выходзяць на Савецкую як на працу, імкнуцца граць пры любым надвор’і. Нават з надыходам марозу сыходзіць у цёплыя месцы яны не збіраюцца.

На навагодні “Прабег цвярозасці” ў Гродне чакаюць 100 удзельнікаў

Пачаць з новага году новае жыццё гарадзенцам дапамогуць спаборніцтвы, якія пройдуць 1 студзеня ў лесапарку Пышкі. Гэта альтэрнатыва звыклым у святы канапе, тэлевізару і сталу, як для спрактыкаваных бегуноў, гэтак і для тых, хто толькі задумваецца, каб пачаць весці здаровы лад жыцця.

“Капаў, капаю і буду капаць”. У Беларусі хочуць пазбавіць хобі аматараў даўніны

У Беларусі 14 снежня выйшаў Указ №485 скіраваны на ўдасканаленне аховы археалагічных аб’ектаў і артэфактаў. Гэты закон фактычна забараняе абарот археалагічных артэфактаў не толькі паміж краінамі, але і ўнутры краіны.

Гарадзенскія валанцёры правялі акцыю ў падтрымку хворага на рак хлопчыка, бацькам якога трэба сабраць гіганцкую суму

Выставачная зала па вуліцы Ажэшкі ў Гродне нядзельным вечарам ператварылася ў месца дабрачыннасці. Там прайшоў аўкцыён цацак, што былі пашытыя па малюнках маленькага хворага хлопчыка, а таксама кірмаш і выступленне гарадзенскіх артыстаў.

Гарадзенскi рок-гурт “TheSun band”: Мы іграем на вуліцы, каб стаць вядомымі

Для маладога гарадзенскага гурта “TheSun band” выйсці на вуліцу ўсё роўна як сыграць канцэрт у вялікім горадзе. 

“Я так бачу”: графічныя гісторыі з жыцця студэнткі-дызайнеркі – 3

Гарадзенскія дзяўчаты – найпрыгажэйшыя ў свеце, з гэтым спрачацца не варта. Але і яны самі часам не адмаўляюцца з гумарам зірнуць на тое, ці лёгка заставацца прыгожымі у штодзённым жыцці.  

Сядзячыя пад саборам: А што нам яшчэ рабіць?

Напэўна, праваслаўныя жыхары горада ўжо паспелі заўважыць двух мужчын, якія штодня на працягу некалькіх месяцаў сядзяць пад саборам на Ажэшка з працягнутай рукой.

На Аўгустоўскім канале прайшоў чэмпіянат па “плаванні на абы чым” (шмат фота)

Незвычайныя спаборніцтвы, што адбываюцца ў польскім Аўгустове ўжо 20 год, сёлета ўпершыню прайшлі і на беларускай частцы каналу. 22 жніўня на шлюзе Дамброўка спаборнічалі незвычайныя самаробныя караблі, таксама прайшоў турнір па футболе ў балоце.