Невыразны пачатак футбольнага сезону
З такой гульнёй давядзецца змагацца за захаванне месца ў вышэйшай лізе – з такой высновай разыходзіліся са стадыёна гарадзенцы, якія наведалі ў суботу першую сустрэчу новага чэмпіянату краіны па футболе. “Нёман” згуляў у безгалявую нічыю з гасцямі з “Віцебска”.