43-гадовы мужчына скокнуў з маста ў Нёман

|

16 кастрычніка ў 21:08 у МНС паступіла паведамленне аб тым, што з аўтамабільнага маста на вул. Паповіча мужчына скокнуў з маста ў воду.

У цэнтры Гродна знайшлі труп мужчыны

|

16 кастрычніка супрацоўнікі ЖЭС-5 знайшлі мёртвага чалавека ў закінутым доме на вул. Урыцкага 19. Цела праляжала там шмат дзён, зыходзячы са стана скурнага покрыва.

Новы мэр Гродна расказаў колькі зарабляе, якую бачыць стратэгію для горада і дзе ў Гродне будзе вуліца Быкава

Два месяцы таму Мечыслаў Гой, які дагэтуль узначальваў райвыканкам у Смаргоні, быў прызначаны мэрам Гродна. Чыноўнік даў першае інтэрв’ю Naviny.by, у якім распавёў пра інвестыцыі ў рэгіёне, затрыманні чыноўнікаў за карупцыю і свой заробак.

Пачаўся шосты адукацыйны сезон “Універсітэту Залатога Веку”

|

Вялікая зала з цяжкасцю змагла змясціць людзей, якія 16 кастрычніка прыйшлі на ўрачыстае адкрыццё чарговага акадэмічнага года гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” для сталых людзей.

Тры студэнты ВНУ разбілі 10 аўтамабіляў у Гродне

|

10 машын былі пашкоджаныя ноччу з 12 на 13 кастрычніка. Пабілі шкло, люстэркі і рашоткі радыятараў. Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта была распачата крымінальная справа за наўмыснае пашкоджанне маёмасці.

Рэцыдывіст атрымаў адпор ад маладой настаўніцы ў Шчучыне

|

Каля 23:30 п’яны напаў на 19-гадовую настаўніцу і адабраў сумку, у якой быў мабільнік, невялікая сума грошай і дамскія прылады. Дзяўчына дагнала яго і аказала супраціў.

“Лада” збіла трох жанчын на пешаходным пераходзе ў Гродне

|

Пажылы мужчына свядома не прыпыніўся на пераходзе на вул. Дамброўскага і здзейсніў трайны наезд.

Выхавальнік інтэрната пераблытала гульні студэнтаў з атручваннем спайсам

|

Жанчына вызвала хуткую дапамогу, калі пачула крык і тупат ў адным з пакояў інтэрната навучэнцаў будаўнічага ліцэя.

Віктар Шалкевіч стане госцем гарадзенскай “Мовы Нанова”

|

Цікавыя факты пра беларускую рэкламу, новыя беларускія словы, а таксама песні і жарты ад Віктара Шалкевіча – так выглядае праграма чарговых заняткаў курсаў беларускай мовы, якія адбудуцца 20 кастрычніка.

Кіроўца аўтамабіля збіў 73-гадовага мужчыну на скутэры і працягнуў яго каля ста метраў

|

Аўтамабіліст працягваў рух, талкаў скутэр і сталага чалавека, пакуль ў машыны не трэснула лабавое шкло.