У галерэі “Крыга” адкрылася выстава прысвечаная Адаму Міцкевічу

26 лістапада – знакавая дата для Беларусі. Менавіта ў гэты дзень памёр знакаміты літаратар Адам Міцкевіч. У160-я ўгодкі з дня яго смерці ў галерэі “Крыга” прайшла тэматычная вечарына.

Вырашальны буліт Сяргея Маляўкі прынёс “Нёману” перамогу над “Металургам”

|

Цяжкай выязной перамогай пачалі другі этап падапечныя Мілаша Голаня. У Жлобіне гарадзенцы толькі ў серыі булітаў здолелі абыграць мясцовы “Маталург”.

“Студэнтам года” ў Гродне стала дзяўчына з купалаўскага ўніверсітэта

Гарадзеншчыну на рэспубліканскім конкурсе “Студэнт года” прадставіць Анастасія Аўсейчык, другакурсніца факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы. Менавіта яна стала пераможцай абласнога этапу конкурсу.

Падазроная каробка ў цэнтры Гродна спалохала гарадзенцаў (дадалося відэа)

|

Каля гадзіны спатрэбілася службам каб ачапіць тэрыторыю і вывезці каробку з сімволікай Чырвонага крыжа з люднага месца. За гэты час сотні гарадзенцаў сачылі за тым, што адбывалася.

У Гродне з-за падазронай каробкі каля ўніверсітэта на 40 хвілін перакрылі вуліцу Ажэшкі

Падазроная каробка каля ўніверсітэту паралізавала рух у цэнтры Гродна 26 лістапада, каля 17.00. Яна выклікала сумненні ў мінакоў на вуліцы, якія выклікалі міліцыю, тыя ў сваю чаргу – хуткую дапамогу. Ваколіцы ўніверсітэта ачапілі, транспарт спыніўся, усе чакалі прыезду сапёраў.

Першы беларуска-англійскі тэматычны слоўнік у малюнках хочуць выдаць з дапамогай краўдфандынгу

|

Два тыдні таму на платформе сацыяльных праектаў  Talaka.by стартавала кампанія збору сродкаў для выдання падрабязнага беларуска-англійскага слоўніка ў малюнках “Наш дом / Our Home”. Каб выданне для дзяцей і дарослых пабачыла свет, трэба сабраць праз “Талакошт” 43 млн рублёў.

Аўтэнтычная пушча і самы высокі храм: У Гродне прадставілі турыстычныя магчымасці рэгіёна і Беларусі

На сустрэчы, арганізаванай “СоларТур”, экскурсаводы, тураператары і выкладчыкі распавялі аб праблемах турыстычнага бізнесу, аб самых цікавых месцах Гродзеншчыны і прапанавалі новыя маршруты для адпачынку. Напрыклад, менавіта ў Гродзенскай вобласці можна ўбачыць аўтэнтычную пушчу.

Чаму шкодная пластыкавая бутэлька?

, |

У пластык сёння масава разліваюць самыя розныя напоі: ад малака да піва. Але ў некаторых выпадках такая тара можа апынуцца сапраўды небяспечнай. Пра шкоднасць пластыкавай бутэлькі “Твайму стылю” расказалі спецыялісты Гродзенскага шклозавода.

Эколагі – адзіная пагроза будаўніцтву АЭС? Так лічаць аўтары Стратэгіі развіцця Гарадзеншчыны

|

У праекце Стратэгіі ўстойлівага развіцця Гродзенскай вобласці на 2016-2025 гады аўтары бачаць толькі адну пагрозу, звязаную з будаўніцтвам АЭС. Пабудове і запуску станцыі могуць перашкодзіць экалагічныя арганізацыі.

Гарадзенская мастачка Валянціна Шоба атрымала ўзнагароду ў Парыжы

|

Нацыянальны павільён сучасных мастакоў Беларусі ўпершыню працуе на пляцоўцы “Гран-Пале” ў Парыжы. Усяго Беларусь прадстаўляе 11 мастакоў.