Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Беларусі з'явілася інтэрактыўная мапа гвалту - Hrodna.life - навіны Гродна

Інтэрактыўны сайт, дзе любая жанчына можа адзначыць на мапе Беларусі свой траўматычны досвед, звязаны з гендарным гвалтам, распрацавала ГА «Радислава» да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. На сайце можна напісаць сваю гісторыю, атрымаць анлайн-кансультацыю, сацыяльна-псіхалагічную і юрыдычную дапамогу. Пакуль што мапа працуе ў тэставым рэжыме.

Мэта праекту — зрабіць праблему гвалту над жанчынамі бачнай. Старшыня ГА «Радислава» Вольга Гарбунова паведаміла, што праект прызначаны павысіць узровень дасведчанасці беларускага грамадства ў праблеме гендарнага гвалту і паспрыяць стварэнню бяспечнага асяроддзя, у якім любыя яго праяўленні немагчымы.

karta-nasiliya-02Мапа з’явілася як вынік таго, што кліенткі «Радиславы», якія пакутавалі ад гвалту, скардзіліся, што не знаходзяць падтрымкі ў міліцыі, што не могуць наказаць агрэсараў. Шмат выпадкаў сэксуальнага гвалту замоўчваюцца, ж шмат выпадкаў гвалту ўвогуле не распазнаюцца як гвалт.

Для гэтага і была зроблена мапа: для фіксавання такіх гісторый, бо зараз іх не існуе для афіцыйнай статыстыкі праваахоўных органаў і вынікаў сацыялагічных даследаванняў.

Стварэнне мапы супала з пачаткам 16 дзен супраць гендарнага гвалту ў Беларусі.

Сайт мапы: karta-nasiliya.by

Група ў FB: facebook.com/KartaNasiliya/