Інтэрактыўны сайт, дзе любая жанчына можа адзначыць на мапе Беларусі свой траўматычны досвед, звязаны з гендарным гвалтам, распрацавала ГА «Радислава» да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. На сайце можна напісаць сваю гісторыю, атрымаць анлайн-кансультацыю, сацыяльна-псіхалагічную і юрыдычную дапамогу. Пакуль што мапа працуе ў тэставым рэжыме.
Мэта праекту — зрабіць праблему гвалту над жанчынамі бачнай. Старшыня ГА «Радислава» Вольга Гарбунова паведаміла, што праект прызначаны павысіць узровень дасведчанасці беларускага грамадства ў праблеме гендарнага гвалту і паспрыяць стварэнню бяспечнага асяроддзя, у якім любыя яго праяўленні немагчымы.
Для гэтага і была зроблена мапа: для фіксавання такіх гісторый, бо зараз іх не існуе для афіцыйнай статыстыкі праваахоўных органаў і вынікаў сацыялагічных даследаванняў.
Стварэнне мапы супала з пачаткам 16 дзен супраць гендарнага гвалту ў Беларусі.
Сайт мапы: karta-nasiliya.by
Група ў FB: facebook.com/KartaNasiliya/
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…