У дзень 125-годдзя з дня народзін Максiма Багдановіча на старых праваслаўных могiлках у Гродне святар Пакроўскага сабора здзейсніў паніхіду на магіле маці паэта.
Памінальная служба на спачын душ паэта і яго бацькоў здзейсніў іерэй Павел Касперовіч у саслуженні дыякана Барыса Барадзінчыка.
«Мы сёння памаліліся за спачын душ паэта Максiма Багдановіча i яго бацькоў. Усё што мы можам зрабіць у гэты дзень, гэта прыйсці і памаліцца на магіле маці Марыі Апанасаўны. На жаль, на магілу самога паэта мы паехаць у Ялту не можам, але нам важныя ўсе месцы звязаныя з яго імем. I гэта не толькі музей, але і магіла яго маці. I нам важна што гэтая магіла побач з царквой, гэта сведчыць пра тое што Марыя Апанасаўна верыла ў Бога. Сёння наша малітва, гэта самае каштоўнае, калі мы ўзгадваем спачылых людзей.
У нядзелю 11 снежня мы запрашаем гродзенцаў ужо на літаратурную імпрэзу, куды прыйдзе стваральніца музея Максіма Багдановіча, паэтка Данута Бічэль i іншыя творцы. Усе разам мы пачытаем вершы Максіма Багдановіча», — сказаў Павел Касперовіч.
Прыйшлі на магiлу мацi паэта і звычайныя гараджане. Напрыклад, Наталля Карповіч прыйшла пакланіцца на магiле маці Максіма Багдановіча, падзякаваць за слаўнага сына беларускага народа.
«Віншую ўсіх беларусаў з Днём нараджэння Максіма Багдановіча. У першую чаргу я ўдзячная гэтаму паэту за верш «Пагоня «, які вельмі важны для нас. Ды і шмат іншых вядомых вершаў за сваё жыццё напісаў гэты выбітны челавек. І ў дзень яго нараджэння я прыйшла сказаць дзякуй і пакланiцца на магіле яго маці».
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…