Спадчына

Новую кнігу прафесара Шведа пра паўстанне 1863 года выдадуць з дапамогай краўдфандынгу

Праца гісторыка Вячаслава Шведа «Рэквіем паўстанцам 1863 — 1864 гг. (Гродзенская губерня)» выйдзе сёлета — да 154-й гадавіны вызваленчага паўстання. Кніга прадстаўніка Гродзенскай гістарычнай школы ўжо гатовая і чакае на публікацыю. Грошы на выданне будуць сабраныя на платформе Talaka.by.

Кніга памерам 380 старонак з’яўляецца рэквіемам студзенскім паўстанцам Гродзенскага паўстанцкага ваяводства, якое ўключала ў сябе сённяшнія Гродзеншчыну, Брэстчыну, Беласточчыну.

Нарысы апавядаюць пра ўдзельнікаў маніфестацыйнага перыяду 1861−1862 гг., распаўсюджвальнікаў газеты «Мужыцкая праўда», пра сяброў падпольнай гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, пра камандзіраў партызанскага руху і гродзенскіх паўстанцаў-гімназістаў, памочнікаў паўстанцаў, пра дэпартаваных са спаляных шляхецкіх ваколіц і вёсак.

У кнізе прыводзяцца спісы партызанскіх атрадаў і страчаных паўстанцаў. Асобныя нарысы прысвечаны Кастусю Каліноўскаму («чырвонаму») і Віктару Старжынскаму («беламу»). У кнізе таксама пазначаны месцы, звязаныя з паўстанцамі.

Падтрымаць выданне кнігі можна на на платформе Talaka.by: talaka.by/projects/1818/overview

За ахвяраванне ў памеры 20 або больш BYN кожны гарантавана атрымае кнігу. Кожнаму з ахвяравальнікаў выдаўцы таксама падзякуюць у кнізе. За ахвяраванні большага памеру можна будзе атрымаць дадатковыя падарункі: кубкі, заплечнікі, сцягі і іншае.


У 1863 годзе ў Польшчы, Літве і Беларусі выбухнула нацыянальна-вызваленчае паўстанне. На тэрыторыі Літвы-Беларусі яго падаўляла 120-тысячнае расійскае войска, якому супрацьстаяла не больш за 15 тысяч інсургентаў. Сотні з іх палеглі ў баях, былі расстраляныя ці павешаныя паводле выракаў ваенна-палявых судоў. Тысячы былі высланыя на катаргу або вайсковую службу. Агульныя страты Літвы-Беларусі сягаюць 20 тысяч чалавек. Гэта былі найбольш адукаваныя, актыўныя, «пасіянарныя» людзі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024