Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У цэнтры Гродна з'явіцца блышыны рынак - Hrodna.life - навіны Гродна

Блышыны рынак збіраюцца арганізаваць у цэнтры Гродна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гродзенскім гарвыканкаме.

«У Гродне нямала людзей, якія захапляюцца калекцыянаваннем, многія валодаюць цікавымі зборамі, якімі гатовы падзяліцца з жыхарамі горада. Таму вырашана вылучыць адзінае месца, дзе гродзенскія калекцыянеры змогуць пастаянна ладзіць выставы і дэманстрацыі, а таксама выстаўляць на продаж вырабы са сваіх збораў, антыкварыят «, — паведаміла намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша.

Чытайце яшчэ:  Клуб калекцыянераў вярнуўся ў цэнтр горада і плануе ладзіць кірмашы на Замкавай
Папярэдне ў якасці такой універсальнай пляцоўкі для калекцыянераў абраны Палац культуры тэкстыльшчыкаў на плошчы Савецкай, дзе мяркуецца развіваць і прапагандаваць калекцыянаванне. У цёплы час года ў скверы каля ДК хочуць праводзіць гандаль па прынцыпе блышыных рынкаў, якія ёсць у многіх еўрапейскіх гарадах. З іншага боку з’явяцца таксама гандлёвыя рады рамеснікаў.

«Палац культуры і тэрыторыя вакол яго знаходзіцца ў цэнтры пешаходных турыстычных маршрутаў па гістарычным Гродна. Такім чынам, пазнаёміцца з калекцыямі гродзенцаў і вырабамі народных майстроў змогуць шматлікія турысты», — патлумачыла намеснік старшыні гарвыканкама.