Незвычайны грабёж здарыўся каля дома № 135 па вуліцы Суворава ў суботу 28 студзеня. У цёмны час сутак немалады мужчына без прычыны вырваў з рук у 12-гадовага хлопчыка пакет з прадуктамі, якія той нёс дадому з крамы. Зламыснік уцёк, яго пошукі працягваюцца, паведамляе прэс-служба УУС гродзенскага аблвыканкама.

Бацькі хлопчыка неадкладна паведамілі пра здарэнне ў міліцыю, зараз асоба зламысніка высвятляецца, крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле «Грабеж».