Французская блінная Cafe Suzette на Маставой, 31а прапрацуе там да 30 лістапада. У Instagram установы паведамілі, што да канца месяца ў наведвальнікаў яшчэ будзе магчымасць пачаставацца фірмовымі крэпамі. У пасце не ўдакладнілі, пераедзе кафэ на новае месца або зачыніцца канчаткова.

Блінная адкрылася ў красавіку 2026 на месцы кавярні Pink. Установа спецыялізавалася на крэпах (французскіх блінах з тонкага цеста) – стравы падавалі з салодкімі і салёнымі начыннямі. Таксама ў кафэ гатавалі каву, можна было заказаць сідр.


З лета 2026 у Гродне паступова закрываюцца ўстановы. У жніўні кафэ «Ройал» на Альшанцы спыніла працу з-за канфлікту з арэндадаўцамі і міліцыяй.

У верасні з гастра-рынку сышло кафэ «Хотей» і рэстаран «Барашка»,а ў сярэдзіне кастрычніка аб сваім сыходзе паведаміла каманда кавярняў «Крепкий белый» і «Крепкий черный». Неабістро Boboli спыніла працу 29 кастрычніка.

Чытайце таксама: Мінус кавярня ў цэнтры: “вінаватая” рэканструкцыя