Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Найбуйнейшы ў Беларусі будаўнічы гіпермаркет адкрыецца ў Гродне 25 лютага - Hrodna.life - навіны Гродна

Гасцей гіпермаркета «Мацярык» у дзень адкрыцця з 11.00 чакаюць канцэрт, падарункі, атракцыёны, фотазоны і майстар-класы. Апоўдні магазін адкрые дзверы для першых пакупнікоў.

Наведвальнікаў у дзень адкрыцця чакаюць сюрпрызы, а пераможцы конкурсаў атрымаюць тэматычныя падарункі. Дзяцей пацешаць спецыяльна запрошаныя госці - персанажы беларускіх казак і вялікія белыя мядзведзі, а таксама цікавыя атракцыёны. У гандлёвым зале пакупнікоў чакаюць падарункі ад крамы «Мацярык» і пастаўшчыкоў, акцыі і розныя майстар-класы.

У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой і іншыя гарадскія і абласныя чыноўнікі.

Новы гіпермаркет разлічаны як на прафесійных будаўнікоў, так і на пакупнікоў, якія вырашылі заняцца будаўніцтвам і добраўпарадкаваннем уласнай кватэры, дома, дачы і саду.

Гандлёвая зала крамы «Мацярык» размясцілася на 10 000 квадратных метраў. Гэта самы буйны будаўнічы гіпермаркет, які ёсць у Беларусі. У «Мацярыку» пакупнікоў чакаюць разнастайныя тавары: інструмент і электрыка, вырабы з дрэва, сантэхніка, плітка і падлогавыя пакрыцця, фарбы, шпалеры, свяцільні, іншыя дэкаратыўныя матэрыялы і многае іншае.

Гэта не першая крама сеткі «Мацярык». Яшчэ адзін гіпермаркет гэтага брэнда працуе ў Мінску. Ён стаў першым у Беларусі будаўнічым гіпермаркетам фармату DIY (ад англ. Do It Yourself — «зрабі сам»).

Найбуйнейшы будаўнічы гіпермаркет у Беларусі адкрые дзверы сваім пакупнікам 25 лютага па адрасе г. Гродна вул. Белуша, 56.