Спадчына

Суд перадаў закінуты Гродзенскі піўзавод ва ўласнасць горада — рашэнне ўступіла ў сілу

Гродзенскі эканамічны суд задаволіў пазоў гарадскога пракурора аб канфіскацыі ў прыватных уласнікаў комплексу будынкаў старога піўзавода і перадачы іх у камунальную ўласнасць Гродна, паведамілі ў Генпракуратуры.

Падставай для звароту пракуратуры ў суд былі вынікі праверкі. Яны дазволілі высветліць, што піўзавод, які ўнесены з спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, знаходзіцца ў нездавальняючым стане, хаця ў 2009 годзе, калі быў складзены пашпарт аб’екта, стан быў лепшым. Прыватныя ўласнікі ТАА «ЖаВаС-Інвест» і СТАА «Экапрамэнерга» не выканалі сваіх абавязальніцтваў.

СТАА «Экапрамэнерга» набыло піўзавод у 2010 годзе. Удзельнікі здзелкі падпісалі дадатковае пагадненне да дамовы, згодна з якім пакупнік узяў на сябе абавязак уцягнуць набытую маёмасць у гаспадарчы абарот цягам трох гадоў, упарадкаваць тэрыторыі і пабудаваць паркоўкі цягам двух гадоў, падпісаць ахоўныя абавязальніцтвы.

Уласніку забаронена было перадаваць права ўласнасці на маёмасць без узгаднення з аблвыканкамам. Але ў 2014 без такога ўзгаднення «Экапрамэнерга» прадало завод «ЖаВаС-Інвест». Паводле дамовы ў новага ўласніка ўжо не было абавязкаў па ўвядзенні аб’екту ў гаспадарчую дзейнасць.

Паколькі гэта пагражала захаванасці помніка архітэктуры, пракуратура ініцыявала разарванне гэтых дамоў і вяртанне аб’екта ва ўласнасць горада.

Рашэнне суда ўступіла ў сілу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024