У Музеі рэлігіі адкрываецца выстава польскага мастака, які натхняўся беларускімі ручнікамі

Выстава польскага мастака беларускага паходжання Міраслава Здрайкоўскага «Былі, ёсць, будзем…» адкрыецца ў Музеі гісторыі рэлігіі 7 сакавіка ў 15.00.

Мастак жыве і працуе ў Беластоку. Нарадзіўся ў 1972 г. у Бельску-Падляскім. У родным горадзе скончыў агульнаадукацыйны ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча з беларускай мовай навучання. Наступны этап творчага ўдасканалення — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў у Мінску.

Міраслаў Здрайкоўскі - аўтар шматлікіх індывідуальных і калектыўных выстаў, ілюстратар вокладак да кніг і дыскаў CD. Усе творчыя пошукі мастака заснаваны на глыбокай адданасці беларускай народнай традыцыі і любові да роднай беларускай мовы.

Першыя творы да выставы «Былі, ёсць, будзем…» паўсталі пяць гадоў таму. Сваё натхненне для новага цыкла мастак знаходзіць у невычэрпнай народнай крыніцы — у беларускім ручніку. Фармат, кампазіцыя, каларыстыка гэтага цыкла твораў Здрайковскага — усё, як на ручніку, толькі намаляванае фарбамі на палатне. На выставе будуць экспанавацца 18 карцін мастака, сярод якіх цешаць вока краявіды Падляшша: «Жніво», «Поле, «Буслы», «Вербы», «Бельск-Падляскі»… І над усім — «Маці Божая Бельск-Падляская».

«Быў, ёсць, буду», — пісаў Уладзімір Караткевіч. За ім жыццесцвярджальна паўтарае Міраслаў Здрайкоўскі: «Былі, ёсць, будзем…», — даводзячы сваёй творчасцю неўміручасць беларускай народнай традыцыі.

Уваходны білет на выстаўку «Былі, Ёсць, Будзем.»:

  • школьнікі - 1 рубель
  • студэнты — 1 рубель 20 капеек
  • дарослыя — 1 рубель 50 капеек

Экскурсійнае абслугоўванне на выстаўцы «Былі, Ёсць, Будзем.» (група да 25 чалавек) — 8 рублёў.

[irp]

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024