Навіны

Аб начных свяцілах гродзенцам расказалі днём. Іван Адамін дапамог наблізіцца да таямніц Галактыкі

Адразу две сустрэчы, прысвечаныя астраноміі, прашлі ў Гродне на адным тыдні. Пра экзапланеты ішла гаворка 10 красавіка, а пра адкрыццё Галактыкі - 13 красавіка. Праводзіў сустрэчы гродзенскі астраном-аматар з 20-гадовым стажам Іван Адамін, адзін з арганізатараў астранамічнага даследчыцкага праекта VS-COMPAS па аналізе, фотаметрыі і класіфікацыі пераменных зорак.

Прыйсці на семінар мог любы ахвотны. Праўда, тое, што частка лекцый была запланавана на дзённы час, трохі абмежавала аўдыторыю.

«Я наведала ўжо дзве лекцыі па астраноміі, прыйду і ў наступны раз, — распавядае праграміст Наталля Грушэвіч. — Лекцыі вельмі цікавыя і пазнавальныя. Вядома, было б лепш, калі б яны праводзіліся ўвечары. Тады атрымалася б прыйсці ў многіх маіх знаёмых. Добра, што ў мяне гнуткі графік працы».

[irp posts="17 696″ name="Міністр эканомікі наведаў гродзенскі Парк высокіх тэхналогій і пажадаў IT-шнікам больш працаваць для Беларусі"]

www.youtube.com/watch?v=08LBltePDZw

Пра тое, што цікавасць да зорак мога быць не толькі паэтычнай, але і навуковай, распавялі студэнты-матэматыкі:

«Мы будзем удзельнічаць у хакатоне Naca Space Apps 2017, што пройдзе ў Гродне 29−30 красавіка. У нас ужо сфарміравана каманда з васьмі чалавек. Тут мы спрабуем знайсці ідэі для рэалізацыі. І проста даведацца шмат цікавага для сябе. На наступныя лекцыі таксама прыйдзем, але можа не ў поўным складзе», — распавёў лідар каманды Сяргей.

[irp posts="13 950″ name="Міжнародны Хакатон NASA Space Apps Challenge упершыню пройдзе ў Гродне"]

Што да астатнх гродзенцаў, то далучыцца да папулярнай астраноміі можна будзе яшчэ 19 красавіка. На апошняй лекцыі з сёлетняга цыкла Іван Адамін распавядзе, што і праз што можна пабачыць у небе.


Назіральная астраномія: Што? Дзе? Калі? Праз што? назіраць у небе. Міт-ап астранома Івана Адаміна



Папулярныя лекцыі па астраноміі праводзяць у красавіку ва ўсім свеце. У Гродне іх падтрымлівае факультэт матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы і філіял Парка высокіх тэхналогій.

Іван Адамін, вядоўца сёлетніх сустрэч, скончыў магістратуру факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 2007 годзе. Ён — распрацоўшчык праграмнага забеспячэння і астраном-аматар, які захапляецца астраноміяй ужо 20 гадоў. За гэты час двойчы стаў прызёрам рэспубліканскай алімпіяды па астраноміі і астрафізіцы.

Іван — адзін з арганізатараў астранамічнага даследчага праекта VS-COMPASS па аналізе фотаметрыі і класіфікацыі зменных зорак. У выніку сумеснай працы ўдзельнікі праекта адкрылі больш за 1300 новых аб’ектаў, якія зараз афіцыйна унесены ў міжнародны каталог VSX, які каардынуе Амерыканская асацыяцыя назіральнікаў пераменных зорак.


Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024