У сярэдзіне красавіка ў цэнтры Гродна пачаў працу новы велапракат, дзе ёсць таксама велапрычэпы і электрасамакаты. Усю тэхніку ўжо хтосьці калісьці выкарыстоўваў, але ўладальнік праката Аляксей Гаўрыкаў даў ёй другое жыццё.

Аляксей ішоў да ўласнага пракату два гады — купляў выкарыстаныя ровары і даводзіў іх да ідэальнага стану. Бліжэй да адкрыцця ён набыў самакаты: як звычайныя, так і электра.

«У велапракаце маем славацкія і галандскія ровары. Зараз, калі нешта цікавае знаходжу ў інтэрнэце, то таксама купляю. Усё дапаўняю новымі запчасткамі, — кажа Аляксей. — Электрасамакаты ёсць дзіцячыя і дарослыя. Пакуль іх мала, але калі яны будуць запатрабаваныя — дакупім яшчэ.

Усё электрычнае пакуль для вывучэння попыту. Да прыкладу, у суседніх Друскеніках электрасамакаты карыстаюцца вялікім попытам. А чым мы горш? Дрэнна, вядома, што ў цэнтры горада няма інфраструктуры для аматараў ровараў, але хто захачу той зможа і да Пышкоў даехаць".

Пакуль пракат будзе працаваць перадусім для гараджан, але ў будучыні плануе прыцягваць да сябе і турыстаў. З цэнамі тут пакуль вызначаюцца, але ўжо вядома што будуць зніжкі і бонусы. Гадзіна пракату ровара будзе каштаваць каля 5 рублёў, кожная наступная гадзіна — 1 рубель. Дарослы электрасамакат будзе каштаваць 22 рублі за 1 гадзіну. Усім кліентам у пракаце будуць даваць шлем i замок.