Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

"У Гродне падабаецца вучыцца, толькі wi-fi няма". Літоўскі відэаблогер Давід пра вучобу ў Аграрным універсітэце - Hrodna.life - навіны Гродна

Жыхары Еўрасаюза, якія вучацца ў гродзенскіх універсітэтах — вялікая рэдкасць. Давід Вайткевіч з Літвы паспрабаваў атрымаць вышэйшую адукацыю ў Гродне. Ён паступіў у Аграрны ўніверсітэт на завочнае і ўжо паспеў адвучыцца першы тыдзень. Будні ў беларускім горадзе Давід здымае на камеру, а пасля выкладае на свой канал на YouTube.

Паступіць у Гродна было не складана. Горад прыцягнуў між іншым тым, што тут недалёка да роднай Вільні. А яшчэ цэнамі.

«У Беларусі вучоба танней, чым у нас у Еўропе, дзе за год трэба плаціць 4,5 тысячы долараў. У Гродне я плачу значна менш — 1,5 тысячы. Вучыцца на завочным аддзяленні мне трэба будзе шэсць гадоў», — распавядае Давід.

Пра Аграрны ўніверсітэт ён даведаўся праз інтэрнэт. У Гродне хлопец паступіў на ветэрынарнага лекара, а да гэта ў Літве вучыўся на памочніка ветэрынара.

Еўрапейцы рэдка прыязджаюць вучыцца ў Беларусь, бо адукацыя, атрыманая ў мясцовых універсітэтах, не ўсюды каціруецца. Давіда ж гэта не палохае.

«Усё будзе кацірвацца. Калі атрымаю дыплом, мне давядзецца здаваць спецыяльныя экзамены — пацверджанне. Пасля паспяховай здачы змагу атрымаць ліцэнзію на ветэрынарнага лекара», — дадаў хлопец.

Людзі простыя як тры капейкі

Давід стараецца шукаць у Беларусі толькі пазітыўныя моманты. Для гэтага ён здымае штодня відэа.

«Мне падабаюцца людзі ў Гродне — яны вельмі добрыя, адкрытыя і простыя як тры капейкі, а не так як у нас у Вільні. Ёсць у Гродне і мінусы — гэта вялікі недахоп wi-fi ва ўніверсітэце, у інтэрнаце, а таксама ў горадзе».

https://www.youtube.com/watch?v=xKJ1nCjUKrg