Спадчына

Выпраўляць памылкі і шанаваць памяць продкаў: гродзенец збірае подпісы за аднаўленне Фары Вітаўта

У пачатку чэрвеня гродзенец Аляксандр Зімін стварыў электронную петыцыю за аднаўленне ў Гродне Фары Вітаўта. За гэта падпісалася ўжо больш за 150 чалавек. Петыцыю плануюць накіраваць у адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства культуры.

«Зразумела, што справа гэтая няпростая, доўгая і шанцаў мала, але калі нічога не рабіць, то іх зусім не будзе, — распавядае Аляксандр. — Гэта мэта варта любых намаганняў, бо можа, пры станоўчым выніку, змяніць аблічча гістарычнага цэнтра горада да непазнавальнасці».

Аляксандр кажа, што заўсёды, калі водзіць па горадзе сяброў і гасцей, узнікаюць нязручныя пытанні наконт Фары Вітаўта. Яму сорамна за такое стаўленне ўладаў да спадчыны ў 1960-х. «Мне здаецца, што ўсталяваны камень не выпраўляе памылку саветаў», — кажа Аляксандр. Помнік, на яго думку, гэта сімвал, які паказвае, што мы не зусім забыліся пра мінулае, але сапраўднай справай ён бачыць аднаўленне храма.

Петыцыя Аляксандра — не першая створаная ў інтэрнэце, пад якой збіраюць подпісы за аднаўленне Фары Вітаўта. У 2016 годзе стваральнікам петыцыі на petitions.by нават прыйшоў адказ ад гарадскіх уладаў. У ім улады далі зразумець, што вылучэнне сродкаў з гарадскога бюджэту на аднаўленне храма не прадугледжана, а таксама нагадалі, што і так ужо паставілі на гэтым месцы помнік.


Фара Вітаўта — велічны храм, першы каталіцкі касцёл у Гродне, які паўстаў у канцы XIV стагоддзя, стаў мураваным у XVI стагоддзі. Фара перажыла некалькі пажараў і шмат войнаў, але выстаяла. Савецкія ўлады восенню 1961 года ўзарвалі храм.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024