Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенскія ідэолагі забаранілі канцэрт амерыканскіх панкаў. Яго арганізавала дзяржаўная ўстанова - Hrodna.life - навіны Гродна

Папярэдні дазвол на правядзенне канцэрту амерыканскага гурта ODIO, атрыманы два месяцы таму, адмянілі ў дзень мерапрыемства — ранкам 21 чэрвеня. Паступіў загад з Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, згодна з якім канцэрт мае не адбыцца, кажуць асобы, уцягнутыя ў падрыхтоўку канцэрта. Атрымаць каментар у ідэолагаў цягам дня рэдакцыі Hrodna.life не атрымалася.

Музыкі гурта ODIO вельмі чакалі паездкі ў Беларусі і былі шакаваныя адменай легальнага канцэрту. Блізкія да афіцыйных арганізатараў асобы кажуць, гэта паказвае стаўленне дзяржавы да замежнікаў і не спрыяе паляпшэнню іміджа нашай краіны ў свеце. Не радыя і патэнцыйныя наведнікі, бо амерыканскія гурты прыязджаюць у Беларусь рэдка.

Ігар Банцар, лідар гурта «Mister X» і дырэктар «Гродзенскага рок-клуба», кажа, што ў яго практыцы гэта першы выпадак, калі легальны канцэрт, арганізаваны праз дзяржаўную ўстанову — Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры — загадваюць адмяніць беспрычынна.

— Dziеciuki граюць на байк-фэсце, «Ляпіс-98» прыязджае на SunDay, а ў Гродне ўлады лічаць, што маюць права дазваляць ці забараняць канцэрт невядома на якой падставе. Я занепакоены гэтай сітуацыяй, бо калі можна адмяніць легальны канцэрт, то што казаць пра нелегальныя і паўлегальныя?

Тым не менш, ён не здзіўлены сітуацыяй.

— Рок-музыка — гэта ад самага пачатку музыка пратэсту. Нягледзячы на мэйнстрым і «рокапопс», на тое, што рок-н-рол увайшоў у наша жыццё і стаў папсовым, улады разумеюць, што пратэстныя настроі могуць кімсьці накіроўвацца. У року шмат пратэстных выказванняў, антысістэмных, антыдзяржаўных. Яны ўспрымаюць рок-н-рол як рэальную пагрозу.

Глядзіце, якія яшчэ культурныя мерапрыемствы забаранялі ў Гродне.