Гродзенскія гісторыкі дапамагаюць сабраць грошы на агучванне кніг Віктара Саяпіна

У Гродне спецыяльна для людзей, якія не бачаць, агучваюць кнігі па гісторыі горада. Праект «Гісторыя Гродна ў гуку» арганізавалі супрацоўнікі гарадской бібліятэкі імя Макаёнка. Тры гады таму былі агучаны першыя кнігі праекта — нарысы Віктара Саяпіна і Таццяны Касатай, Алеся Марціновіча і іншых аўтараў. Кнігі можна праслухаць у гарадскіх бібліятэках.

Дзякуючы грошам, сабраным праз краўдфандынг, нядаўна выйшла «з друку» чарговая кніга Віктара Саяпіна, прысвечаная страчаным помнікам архітэктуры. У планах супрацоўнікаў бібліятэкі яшчэ каля пяці кніжак. Але агучванне і праца гукарэжысёра патрабуюць значных фінансавых сродкаў. Некаторыя гродзенскія прадпрыемствы і ўстановы дапамагаюць праекту, а гісторыкі праводзяць для іх супрацоўнікаў лекцыі, прысвечаныя розным цікавым аспектам гісторыі Гродна.

[irp posts="21 319″ name="Невідушчыя людзі таксама чытаюць: у Гродне робяць гістарычныя кнігі даступнымі інвалідам па зроку"]

За апошні час з лекцыямі пра Гродна выступілі гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч і рэдактар-выдавец Аляксандр Рыжы. Аўтары праекта спадзяюцца, што грошы на агучванне іншых кніг Віктара Саяпіна ўдасца хутка сабраць і яны стануць даступнымі для невідушчых людзей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024