Людзі і справы

«У нашых гарадоў усё толькі пачынаецца». Мэр славацкай Жыліны прыехаў знаёміцца з Гродна

Славацкая дэлегацыя на чале з мэрам горада Жыліна Ігарам Хома два дні гасцявала ў Гродне. За гэты час іх пазнаёмілі з горадам і рознымі ўстановамі, таксама адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Гродна і вобласці. Са свайго боку славакі прывезлі ў Беларусь не толькі цікавыя ідэі супрацоўніцтва, але і выставу трох вядомых фатографаў з Жыліны, якую размясцілі ў кірсе.

У маі 2017 года паміж Гродна і Жылінай была падпісаная дамова аб усталяванні міжрэгіянальных сувязяў. Да гэтага Гродзенская вобласць была звязана Дагаворам аб сацыяльна-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве з Жылінскім краем. Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем ужо ездзіла ў Жыліну для знаёмства. А зараз славакі прыязджалі ў Гродна.

У першы дзень госці азнаёміліся з адукацыйным і турыстычным патэнцыялам горада, ім прэзентавалі магчымасці бязвізавага рэжыму. У другі дзень славацкую дэлегацыю прынялі ў сябе кіраўнікі горада і вобласці. А вечарам гэтага ж дня ў Лютэранскай кірсе адкрылася выстаўка жылінскіх фатографаў. Там жа прайшоў канцэрт арганнай музыкі славацкага арганіста Марыяна Мушкі.

Падчас канцэрту ў Лютэранскай кірсе. Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, мэр горада Жыліна Ігар Хома і Надзвычайны i Паўнамоцны пасол Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мiгаш
«Гродна нам падабаецца і мы рады супрацоўніцтву з гэтым горадам. Каб гродзенцы мелі больш уяўлення аб славацкай Жыліне, мы прывезлі з сабой выставу пра наш горад, — распавядае Ігар Хома. — Гэта фотаздымкі з жыцця звычайных людзей і з розных месцаў нашага горада. Аўтары гэтых фатаграфій — тры вядомыя фатографы Жыліны.

Выстава гэта пачатак нашага супрацоўнiцтва з Гродна. У нашых гарадоў толькі ўсё пачынаецца, бо тры месяцы таму з мэрам Гродна мы падпісалі пагадненне аб пабрацімскіх адносінах. Будзем наладжваць сувязь у галіне культуры, спорту і турызму, у эканамічнай і адукацыйнай сферах. Бліжэйшая задача — прывезці ў Гродна славацкіх бізнесменаў і прадпрымальнікаў на выставу Еўрарэгіён «Нёман».

Акрамя мэра горада Жыліна Ігара Хома ў славацкую дэлегацыю ў Гродне ўваходзіў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мiгаш. Яшчэ раней дыпламат заяўляў, што Славакія гатовая інвеставаць у Беларусі ў сферы энергетыкі і абыходжання з адходамі. Таксама славакаў цiкавiць беларуская сельская гаспадарка.

На сённяшнi дзень са Славакіяй супрацоўнічаюць гродзенскiя прадпрыемствы «Гродна Азот», «Агралайф», «Гродноаграiнвест» і іншыя.


Здымкі з выставы ў кірсе, прысвечанай гораду Жыліна. Выстава будзе доўжыцца два тыдні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024