Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродзенскім каледжы прыборабудавання пасля "задымлення" ўсіх навучэнцаў своечасова эвакуіравалі - Hrodna.life - навіны Гродна

Аперацыя «Эвакуацыя», ініцыятарамі якой з’яўляецца абласное ўпраўленне МНС, прайшла 7 верасня ў многіх установах Гродзеншчыны. Планавыя вучэнні праходзяць традыцыйна ў пачатку восенi ўжо шосты год запар. Як прайшла «Эвакуацыя» ў Гродзенскім каледжы прыборабудавання, даведаўся Hrodna.life.

Згодна з легендай, у навучальнай установе, дзе вучыцца каля 500 чалавек, на трэцім паверсе падчас заняткаў пачалося задымленне. Паводле тэхнікі бяспекі, выкладчыкі павінны забяспечыць эвакуацыю ўсіх навучэнцаў і пакінуць установу, а потым чакаць на вуліцы ратавальнікаў.

Усё ў каледжы прайшло згодна з патрабаваннямі: выкладчыкі своечасова эвакуіравалі навучэнцаў і сустрэлі ратавальнікаў. З будынка таксама з дапамогай супрацоўнікаў МНС эвакуіравалі трох челавек: двух вынеслі па параднай лесвіцы, а аднаго з дапамогай аўталесвіцы.

У вучэбнай акцыі прынялі ўдзел і прадстаўнікі Чырвонага крыжа, якія аказалі «пацярпелым» першую даўрачэбную дапамогу і распавялі навучэнцам як гэта рабіць.

Начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Шпарло распавёў пра сэнс падобных вучэнняў.

«Мы ўжо ў шосты раз праводзім гэтую акцыю ў вобласці. За апошнія 5 гадоў на аб’ектах адукацыі адбылося 8 пажараў, у тым ліку адзін у гэтым годзе — у дапаможнвй школе № 1 на вуліцы Лермантава. Станоўчы прыклад гэтага выпадку ў тым, што да прыбыцця ратавальнікаў персанал школы эвакуіраваў 93 челавекі, з іх 65 дзяцей. Таму пытанне тэхнікі бяспекі пры экстранных сітуацыях актуальна і мы будзем працягваць гэтую працу. Тым больш дзеці цяпер пасля летніх вакацый павінны ўспомніць, як дзейнічаць у экстрэмальных умовах».