У чарговым туры чэмпіянату краіны 21 кастрычніка «Нёман» на сваім полі прымаў «Гомель» і ўпэўнена абыграў суперніка з лікам 3:0.
Першы мяч гродзенцы забілi ў канцоўцы першага тайма, на 40-й хвіліне. Савіцкаму ўдалося дакладна прабіць штрафны ўдар: мяч трапіў у сценку і зрыкашэціў у кут варот.
Два іншыя галы гаспадары забілі пасля перапынку. Спачатку на 47-й хвіліне Яблонскі адкаціў мяч пад удар Якімаву, які з-за межаў штрафной забіў пад перакладзiну. А праз 10 хвілін усё той жа Якімаў падобным ударам аформіў дубль.
Пасля перамогі над «Гомелем» галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч расказаў, што яго каманда правяла добры матч.
«У нас не зусім атрымаліся першыя дзесяць хвілін. У цэлым мы добры матч правялі. Дамінавалі на поле і перамаглі, я лічу, заслужана».
Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…
Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…