Будынак колішняй лясной адміністрацыі часоў Тызенгаўза 1780-х гадоў перададуць Міністэрству лясной гаспадаркі, паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык. Раней будынак без поспеху спрабавалі прадаць на аўкцыёне за 440 тысяч долараў.

Пра планы перадаць помнік архітэктуры міністэрству Hrodna.life пісаў у канцы жніўня.

[irp posts="27 844″ name="На будынак часоў Тызенгаўза ў цэнтры Гродна не знайшлося пакупнікоў"]

— На першым паверсе тут з’явіцца не толькі музей лесу і гісторыі лясной гаспадаркі вобласці, але і кафэ на 50 пасадачных месцаў, — распавёў «ГП» намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы гродзенскага лясгаса Яўген Герасімовіч. — Другі і трэці мансардны паверхі зойме гасцініца.

Матэрыял для музея плануецца збіраць з усіх лясгасаў вобласці.

Побач — галерэя і канферэнц-зала

Новыя функцыі атрымае і іншы будынак Гарадніцы — былы будынак архіву на плошчы Тызенгаўза. Тут мае адкрыцца канферэнц-зала, галерэя і кавярня. Гэты праект рэалізуецца за грошы Еўрасаюза. Гродна і польская Саколка атрымалі на гэта фінансаванне — амаль 2 млн еўра.